Некалькі месяцаў таму быў выдадзены беларускі пераклад аднаго з самых важных ізраільскіх раманаў “За Сіняй гарой” пісьменніка Мэіра Шалева. Мы палічылі, што людзям будзе цікава даведацца больш пра культуру, у якой гэтае эпічнае палатно было створанае.
Дазнацца пазнавальныя факты і паслухаць забаўныя гісторыі пра галоўную частку гэтай культуры – мову іўрыт, на якой некалькі тысячагоддзяў таму быў створаны Стары Запавет, а ў ХХ стагоддзі ўсё завярцелася наноў і на ім напісалі шмат кніг (і яшчэ больш, натуральна, на яго пераклалі).
Гутаркі
ля швейнай
машыны
Седзячы ля швейнай машыны мы будзем весці сяброўскія гутаркі пра ізраільскую культуру і іўрыцкую літаратуру. Будзем размаўляць, чаму так атрымалася, як яно ёсць, як стварыўся Ізраіль, з якое прычыны габрэі размаўляюць там на іўрыце, і шырэй – абмяркоўваць цяперашні культурны кантэкст і творчую атмасферу гэтай далёкай, але насамрэч блізкай для беларусаў, Беларусі, краіне, у якой нарадзілася больш ізраільскіх прэзідэнтаў чым у самім Ізраілі.
пра
ізраільскую культуру
з першых вуснаў
Беларускі пісьменнік,
перакладчык іўрыцкай літаратуры
Часовы павераны Ізраіля ў Беларусі, гісторык, перакладчык, дыпламат