Новы сезон - новыя тэмы. Партрэт ізраільскага прэзідэнта, ураджэнца Беларусі, Хаіма (Чарлза) Вейцмана, жыццярыс і літаратурны наробак заснавальніка сіянізму Тэадора (Беньяміна-Зээва) Герцэля. Мы таксама абмяркуем навошта сучаснай ізраільскай культуры спадчына старажытнага Вавілона і колькі ў ёй еўрапейскага складніку.

Як заўсёды падчас гутарак будзе прыгадана шмат выдатных кніг.

Гутаркі
ля швейнай
машыны
2 сезон
Седзячы ля швейнай машыны мы будзем весці сяброўскія гутаркі пра ізраільскую культуру і іўрыцкую літаратуру. Будзем размаўляць, чаму так атрымалася, як яно ёсць, як стварыўся Ізраіль, з якое прычыны габрэі размаўляюць там на іўрыце, і шырэй – абмяркоўваць цяперашні культурны кантэкст і творчую атмасферу гэтай далёкай, але насамрэч блізкай для беларусаў, Беларусі, краіне, у якой нарадзілася больш ізраільскіх прэзідэнтаў чым у самім Ізраілі.
пра
ізраільскую культуру
з першых вуснаў
Павал Касцюкевіч
Беларускі пісьменнік,
перакладчык іўрыцкай літаратуры
Цві Міркін
Часовы павераны Ізраіля ў Беларусі, гісторык, перакладчык, дыпламат
З шостай гутаркі слухач даведаецца,
якая сувязь паміж Месапатаміяй і Юдэйскім каралеўствам, - хто там на каго паўплываў і хто каго паюзаў; дазнаецца, хто першы прыдумаў легенду аб Патопе (спойлер - не габрэі) і міф Вавілонскай вежы (спойлер - такі яны), а таксама азнаёміцца з афіцыйнай пазіцыяй дыпламата Цві Міркіна стасоўна сучаснага этапа ізраільска-вавілонскіх адносін. Асабліва стойкія на канцы гутаркі пачуюць пра новы пераклад іўрыцкага фэнтазі "Левіятан з Вавілоніі. Скрадальнік лекаў" пісьменніцы Гагар Янай, і дзе яго можна набыць у Беларусі.
Гутарка шостая
"Вавiлон"
З сёмай гутаркі слухачы даведаюцца як па-беларуску правільна - Вейцман ці Вайцман, Ха́ім ці Хаі́м, якія два непрыміраныя лагеры ёсць у Беларусі стасоўна мясцовых ураджэнцаў, даведаюцца хто быў нумар адзін і два ў габрэйскім нацыянальным руху, што каштоўнага напісаў лорд Балфур для Ротшыльда, а таксама чым Хаім Вейцман займаўся акрамя палітыкі.
Гутарка сёмая
"Вейцман"
З восьмай гутаркі слухачы даведаюцца, чаму знаходзячыся ў межах Азіі, Ізраіль гуляе ў межах УЕФА, чаму культурны багаж і перакананні архітэктара твайго дома гэта важна, што думаў выбітны пісьменнік Амас Оз пра еўрапейскія карані, што такое "сіфрэй зіхранот" і да чаго бліжэйшы Ізраіль (да Італіі ці Нарвегіі)
Гутарка восьмая "Еўропа"
З дзявятай нашай Гутаркі гледачы даведаюцца пра гістарычны фон біяграфіі прадвесніка і натхняльніка габрэйскай дзяржаўнасці Тэадора Герцля і ў чым палягала глыбінная прычына гучнага скандала "Справа Дрэйфуса", дазнаюцца ў чым цымус Герцлеўскай ідэі і праблема габрэйскага нацыянальнага руху, а таксама атрымаюць пакрокавую інструкцыю што трэба зрабіць паводле Герцля, калі хочаш сваю дзяржаву, і ў якасці бонуса - візуальную карцінку, як усё будзе выглядаць, калі ўсё атрымаецца.
Гутарка дзявятая
"Тэадор Герцль"
З дзясятай і заключнай нашай гутаркі 2 сезону, слухачы нарэшце дазнаюцца што такое кашэрнасць і як з ёй абыходзяцца ў ізраільскіх школах ды войску, пачуюць, у чым розніца паміж ашкеназскай і ізраільскай кухняй, ды стануць сведкамі як гісторыя дзяржавы патрапляе на талерку яе грамадзян.
Гутарка дзясятая
"Ежа"
Адпраўны пункт нашых гутарак -эпічнае палатно, сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў, раман "За Сіняй гарой" аднаго з самых папулярных аўтараў сучаснай ізраільскай літаратуры Мэіра Шалева. Пераклад на беларускую мову выйшаў у выдавецтве "Логвінаў".